Веснік Чэрыкаўшчыны
Год малой радзімы
Вас вітае Чэрыкаў
Ru
En
Герб Рэспублікі Беларусь Герб г. Чэрыкава

Адрас: г. Чэрыкаў,
вул. Болдзіна, 31

Е-mail: econ-che@mogilev.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02243) 7-92-86

Рэжым работы: : 8.00-13.00,
14.00-17.00

Цэнтральная плошча горада Адміністрацыйны будынак Фонду сацыяльнай абароны Вул. Болдзіна Гандлёвыя павільёны індывідуальных прадпрымальнікаў Будынак аўтастанцыі Прысожскі край
Цэнтральная плошча горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

24 верасня 2018

Лукашэнка: беларуска-расійскія перагаворы ў Сочы былі цяжкія, але выніковыя

Беларуска-расійскія перагаворы ў Сочы былі цяжкія, але выніковыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 верасня на нарадзе ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўная частка перагавораў была сам-насам з Прэзідэнтам (Расіі. - Заўвага БЕЛТА). Перагаворы доўжыліся 6 гадзін, нават больш. І калі шчыра, то гэта былі нават не складаныя, а цяжкія перагаворы. Але выніковыя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць вынікі перагавораў з Расіяй па актуальных пытаннях нашых адносін", - адзначыў Прэзідэнт, звяртаючыся да членаў урада.

Улічваючы, што многія тэмы падрабязна абмяркоўваліся менавіта кіраўнікамі дзяржаў у фармаце сам-насам, Аляксандр Лукашэнка комплексна праінфармаваў удзельнікаў нарады аб выніках перагавораў.

У прыватнасці, у Сочы размова ішла аб палітычным узаемадзеянні Беларусі і Расіі як у двухбаковым фармаце, так і ў інтэграцыйных аб'яднаннях, фінансавых узаемаадносінах і выдзяленні крэдытных рэсурсаў, прадаўжэнні тэрміну вяртання крэдыту на будаўніцтва БелАЭС і зніжэнні працэнтнай стаўкі, пытаннях супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту, паставак нафты і нафтапрадуктаў. Абмяркоўвалася таксама тэма перасячэння грамадзянамі трэціх краін беларуска-расійскай граніцы. Закранута пытанне тытунёвага рынку і акцызаў. У закрытым рэжыме абмеркаваны блок ваенна-палітычных пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў на нарадзе разам падумаць і абмеркаваць, як у далейшым будуць рэалізоўвацца дасягнутыя дамоўленасці. "Перш за ўсё звязаныя з так званай ператаможкай, пастаўкамі Беларусі цёмных нафтапрадуктаў, пастаўкамі прыроднага газу і аплаты прыроднага газу з боку Беларусі", - рэзюмаваў беларускі лідар.
V форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Таргі.бел
Міжгаліновы інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце і развіцці персаналу
 Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь
Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі №4
ДТСААФ
АДР
Інспекцыя МПЗ РБ па Магілёўскай вобласці
Інтэрнэт-рэсурсы